«АССЕРТ» у Мінску

Да нас едзе «АССЕРТ» — 7 сакавіка ў рамках сусветнага тура, прысвечанага прэзентацыі новага альбому гурта «Blood Of The Nations», слынныя
металісты з Германіі даюць сольны канцэрт у Палацы спорту.




Яны граюць гэтак жа, як гучыць нямецкая мова, — жорстка, структурна, выразна. А спяваюць па-англійску, але тэксты на няроднай ім мове пасля ранніх простасцяў ужо даўно набылі скончаную
рафінаваную паэтычнасць.



Да нас едзе «АССЕРТ» — 7 сакавіка ў рамках сусветнага тура, прысвечанага прэзентацыі новага альбому гурта «Blood Of The Nations», слынныя металісты з Германіі даюць сольны канцэрт у Палацы спорту.

Яны граюць гэтак жа, як гучыць нямецкая мова, — жорстка, структурна, выразна. А спяваюць па-англійску, але тэксты на няроднай ім мове пасля ранніх простасцяў ужо даўно набылі скончаную рафінаваную паэтычнасць.

Хто з сённяшніх састарэлых прыхільнікаў не сумаваў па разбітым каханні пад гукі «Can’t Stand The Night» з трэцяга альбому групы 1981 года «Breaker», на якім першасны склад музыкаў выйшаў да свайго назаўсёды пазнавальнага стылю? Тады адзін журналіст напісаў: «Ці ведаеце, як спраўдзіць — металюга вы ці не? Няма чаго прасцей: калі на вашай паліцы дагэтуль няма альбому «Accept» 1981 года «Breaker», вы зусім не разумееце, чым ёсць хэві-метал». Потым быў еўрапейскі тур «на разагрэве» ў «Judas Priest» — апошні раз, калі «ACCEPT» хоць кагосьці «саграваў», потым — бліскучая незалежная кар’ера.

Нехта скажа: зноў у Мінск з’явіліся пенсіянеры! Песню з альбома 1993 года «Objection Overruled», з прыпевам па-іспанску «Amamos la Vida» я б раіў пасля 19 снежня слухаць усім беларусам — «жыццё цудоўнае», бо, як спявае ў ёй гурт, «часам багі паварочваюцца да цябе спінай, а сёння павернуцца тварам».


Новы альбом у 2010 годзе таксама атрымаў ужо вельмі добрую прэсу: «Гук ідэальна выпеставаны брытанскім апаратчыкам Эндзі Сніпам — ён дакладны, не пыхае навязлівай архаічнасцю пад «АССЕРТ» старога ўзору, прыемна прапускаючы як рыфы, так і вытанчаную мелодыку. Першае, што кідаецца ў вочы, — павышэнне хуткасці і напор». Што ж, не выпадкова «АССЕРТ» лічаць бацькамі спід-металу — хуткага металу.

Варта дадаць, што па версіі вельмі паважанага рэсурсу DigitalDreamDoor (DDD) «ACCEPT» займае 43-е месца сярод 100 лепшых хэві-метал гуртоў, 9-е сярод 100 найвялікшых паўэр-метал выканаўцаў, і 159-е сярод найбольш слынных рок/поп зорак свету 1980-х гадоў. Прыходзьце, слухайце: квіткі на канцэрт ужо ў продажы, іх кошт — ад 85 да 215 тысяч рублёў.
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: