Астрыд Ліндгрэн і яе творы

Той, хто набудзе  кнігі Астрыд Ліндгрэн па-беларуску, атрымае ў падарунак музычны кампакт-дыск з беларускімі казкамі, песнямі і калыханкамі.



14 лістапада ў свеце адзначаецца Дзень нараджэння знакамітай шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн, чые творы ведаюць і любяць у многіх краінах свету.



Той, хто набудзе  кнігі Астрыд Ліндгрэн па-беларуску, атрымае ў падарунак музычны кампакт-дыск з беларускімі казкамі, песнямі і калыханкамі.

14 лістапада ў свеце адзначаецца Дзень нараджэння знакамітай шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн, чые творы ведаюць і любяць у многіх краінах свету.

За сваё 95-гадовае, насычанае падзеямі і літаратурнымі творамі жыццё пісьменніца атрымала безліч узнагарод і прэмій, сярод якіх прэмія імя Ганса Хрысціяна Андэрсэна (якую завуць "малой Нобэлеўскай"), прэмія імя Льюіса Кэрала, узнагароды ЮНЭСКА і Срэбнага Мядзведзя (за фільм "Роні – дачка разбойніка"). У 1980-90-е гады Астрыд Ліндгрэн брала актыўны ўдзел у грамадскім і палітычным жыцці сваёй краіны, зрабіўшыся добраахвотнаю заступніцаю правоў дзяцей і жывёл.

Астрыд Ліндгрэн стала першай жанчынай, якой пры жыцці ў цэнтры Стакгольма быў ўзведзены помнік. Пісьменніца  прысутнічала на ўрачыстай цырымоніі яго адкрыцця. Яе імя носіць таксама адна з малых планетаў. Ня так даўно шведы назвалі сваю суайчынніцу "жанчынаю стагоддзя". У Швецыі дзейнічае музей Астрыд Ліндгрэн.

14 лістапада можна назваць сапраўдным святам для ўсіх, хто з дзяцінства добра памятае казачны свет твораў Астрыд Ліндгрэн, хто цэніць і любіць творчую спадчыну слыннай пісьменніцы.

У беларускай інтэрнэт-краме Prastora.by (http://prastora.by) таксама адзначаюць гэтую падзею. У продажы з’явіліся абедзве кніжкі шведскай казачніцы, перакладзеныя на беларускую мову – "Піпі Доўгаяпанчоха" (http://prastora.by/knihi/lindhren-astryd-pipi-douhajapancocha) і "Малы і Карлсан-з-даху" (http://prastora.by/knihi/lindhren-astryd-maly-i-karlsan-z-dachu), а акурат да Дня нараджэння пісьменніцы прымеркаваная святочная акцыя: той, хто набудзе абедзве кнігі Астрыд Ліндгрэн па-беларуску, атрымае ў падарунак музычны кампакт-дыск з беларускімі казкамі, песнямі і калыханкамі. Акцыя трывае роўна тыдзень (14 – 21 лістапада) з Дня нараджэньня пісьменьніцы.

Прыемнага чытання і казачнага ўсім жыцця!
İнтэрнэт-крама www.Prastora.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: