Аўтограф-сесія Анатоля Івашчанкі — 14 красавіка

14 красавіка ў прасторы «Кніжная шафа» літаратар Анатоль Івашчанка прэзентуе кнігу прозы «Анаталогія», якая была ўганараваная прэміяй «Дэбют» 2016 года. Кампанія «Будзьма беларусамі!» і Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць

anatalogia_712.jpg


14 красавіка госцем Кніжнай шафы  будзе паэт, літаратуразнаўца, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў, лаўрэат прэміі "Залатая літара", адзін са стваральнікаў "Анталогіі перакладаў расійскай рок-паэзіі" Анатоль Івашчанка.
Вечарына пройдзе з удзелам Уладзіміра Дрындрожыка (спевы, гітара, флейта, глюкафон).
Анатоль Івашчанка – паэт, празаік, літаратуразнаўца.
Нарадзіўся 7 жніўня 1981 г. у Менску. Скончыў філфак БДУ, аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі. Выкладаў на кафедры беларускай мовы БНТУ. Адказны сакратар часопіса “Дзеяслоў”.
Аўтар кнігі вершаў “Вершnick” (Мн., 2006 г., серыя “Бібліятэчка часопісу “Дзеяслоў”), манаграфіі “Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй” (Мн., 2009).
Фіналіст конкурсу Беларускага ПЭН-цэнтру імя Наталлі Арсенневай (2003), лаўрэат прэміі “Залатая літара” (2005).
Пэўны час — з 2003 г. аж да самага высялення арганізацыі з Дому літаратара — кіраваў справамі Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Сябра СБП з 2006 г.
Вершы Анатоля Івашчанкі перакладаліся на польскую, расейскую, літоўскую, балгарскую, нямецкую, грузінскую мовы.
З кнігай прозы “Анаталогія” ў 2016 годзе Анатоль Івашчанка стаў лаўрэатам прэміі "Дэбют" імя Максіма Багдановіча.
Чакаем вас 14 красавіка а 19:00 па адрасе: ст. м. Грушаўка, пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара).
Уваход вольны!
Кніжная шафа

shafa_420x299.jpg


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"