Бард Андрэй Мельнікаў прэзентаваў новы альбом «Па кім б'юць званы»
Альбом прысвечаны актуальным падзеям у Беларусі.
Бард Андрэй Мельнікаў прэзентаваў новы альбом «Па кім б'юць званы», прысвечаны актуальным падзеям у Беларусі.
Андрэй Мельнікаў:«Альбом "Па кім б'юць званы" — мой водгук на тое, што адбываецца ў сучаснай Беларусі і бачанне магчымай перспектывы. Беларускае Абуджэнне не паказала сябе надта разумным, але яго самаахвярнасць выклікае павагу. Малапрыгожа завяршае сваё жыццё Савок. Яго старасць, як і ранейшае жыццё, поўняць хлусня і ўспрыманне любога нацыяналізму, любых нацыянальных каштоўнасцяў і праяваў нацыянальнай салідарнасці - фашызмам. А мы жывем і будзем жыць. Бо ў нашых душах усе болей займаюць месца вечныя каштоўнасці - сумленне, дабрыня, любоў, імкненне разумець...Колькі з нас выжыве? Драматычная невядомасць. Але душы чалавечыя вечныя. І свае ўласныя Храмы Волі мы пачынаем будаваць на Зямлі».
Складнік:1. Па кім б'юць званы2. У гушчарах (сл.Наталлі Арсенневай)3. Švarūs tvenkiniai (feat. Зміцер Герашчанка) (бонус)4. Вспоминая Игоря Талькова5. Завіруха (бонус)6. Падымі ўгару сваё вока (сл.М.Багдановіча)7. З Янголом (сл.І.Малковіча)8. Разбуры хлусні муры (бонус)9. Пагоня (сл.М.Багдановіча)
Акардэон: Зміцер ГерашчанкаЗапіс: Сяргей СтарыкаўМайстарынг: Кастусь ЕлісееўВокладка: Кастусь ЕлісееўПрадзюсаванне: Марцін Мельнікаў
Паслухаць альбом можна на лічбавых пляцоўках:Spotify
Apple Music
Youtube MusicYoutubeDeezer