“Бардаўская восень–2013”: дзень другі (фотарэпартаж)
У межах “Бардаўскай восені–2013” у Бельску Падляшскім прайшоў чарговы канцэрт — “Новыя Плыні”.

На сцэне Бельскага Дома Культуры выступілі Яўген Барышнікаў, Тамаш Суліма, гурты “Re1ikt”, “Гэліса”, “Нельга Забыць”, “Босае Сонца”, Зміцер Вайцюшкевіч & WZ Orkiestr.
Канцэрт трансляваўся на хвалях нашага радыё, а таксама ў інтэрнэце.







Зміцер Вайцюшкевіч & WZ Orkiestr.





Гурт “Босае сонца”.

Зміцер Вайцюшкевіч і журналістка Беларускага Радыё Рацыя Уля Шубзда.

Радэк Дамброўскі і Надзея Артымовіч.


Гурт “Re1ikt”.





Гурт “Нельга Забыць”.


Гурт “Гэліса”.




Гурт “Re1ikt”.



Тамаш Суліма



Яўген Барышнікаў

* * *
Працягваюцца “бардаўскія” мерапрыемсты. Пра пачатак фестывалю ды ўсе дваццаць яго эдыцыяў гутарылі ў Цэнтры адукацыі і прамоцыі беларускай культуры ў Шчытах-Дзенцялове. На сустрэчы сярод прысутных былі стваральнікі ды сябры фестывалю. Алесь Камоцкі ды «Босае Сонца» зайгралі для прысутных.
“Шмат было музыкаў, але не кожны дарос да ўзроўню барда”, — кажа Міхал Анемпадыстаў:
— Нібыта шмат прайшло людзей, але насамрэч у памяці, сэрцы і галаве застаецца не так шмат гэтых асобаў. Гэта, магчыма, яшчэ раз пацвярджае тэзіс, што асоба — на першым месцы. Часам чалавек не дацягвае да ўзроўню публічнай асобы. Бо бард — гэта публічная асоба, якая не зусім сабе належыць, яна ўжо частка культуры. І праз песні яны становяцца блізкімі нам людзьмі. А такіх асобаў не так шмат.
Ужо праз гадзіну ў Бельску пачаўся чарговы канцэрт — “Новыя Плыні”. Прысутныя пабачымліі пачуелі Яўгена Барышнікава, Тамаша Суліму, гурты «Re1ikt», «Гэліса», «Нельга Забыць», «Босае Сонца» ды Зміцера Вайцюшкевіча & WZ Orkiestr.






Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара