Беларусь у топ-5 краін фестывалю Tallinn Music Week

Арганізатары шоўкейс-фестывалю Tallinn Music Week, канцэртная частка якога адбудзецца з 30 сакавіка да 1 красавіка 2017, атрымалі 86 заявак на ўдзел ад беларускіх артыстаў. Агулам пададзена 1470 заявак — гэта новы рэкорд мерапрыемства, уключанага брытанскай газетай The Independent у спіс лепшых зімовых мерапрыемстваў Еўропы на сезон 2017.

Mustelide. Фота Mart Sepp

Mustelide. Фота Mart Sepp


Заяўкі падалі прадстаўнікі 59 краін свету. Беларусь па гэтым паказчыку трапіла ў топ-5, адразу за Эстоніяй (264), Фінляндыяй (224), Расіяй (143) і Латвіяй (95). Міжнародны статус Tallinn Music Week расце і гэта пацвярджае колькасць важных краін Заходняй Еўропы і іншых рэгіёнаў свету ў другой пяцёрцы: Данія (71), Польшча (59), Вялікабрытанія (48), Ізраіль (46), Канада (41).
З агульнай колькасці заявак каманда фестывалю, у якую ўваходзяць прадстаўнікі эстонскіх канцэртных пляцовак, фестываляў, лэйблаў, абярэ каля 200 артыстаў. Іх імёны будуць абвешчаныя на пачатку лютага. Да таго часу з’явіцца і спіс з сотняў міжнародных спецыялістаў і журналістаў, якія будуць дзяліцца досведам у межах прафесійнай канферэнцыі і шукаць новыя таленты ў межах канцэртнай праграмы.

Pawa. Фота Kristjan Indus

Pawa. Фота Kristjan Indus

У 2016 годзе на Tallinn Music Week выступіла каля 250 артыстаў з 33 краін. Сярод іх беларусы Mustelide, Teleport, Awlnight і Pawa. Канцэртная частка мерапрыемства адбываецца цягам трох дзён на больш чым 30 клубных пляцовак Таліна, у мінулым годзе яе наведала каля 35 тысяч гледачоў. Партнёрам фестывалю ў Беларусі з’яўляецца сайт Experty.by.

Awlnight. Фота Jaanus Jaromagi

Awlnight. Фота Jaanus Jaromagi

— Лічбы пацвярджаюць адчуванні — цікавасць да Tallinn Music Week і музыкі з нашага рэгіёну з кожным годам расце. Гэта добрая навіна і для артыстаў, і для публікі, якая мае шанец шмат выдатнай музыкі з дзясяткаў краін наступнай вясной, — кажа дырэктар музычнай праграмы фестывалю Райманд Пылдмаа.
У 2017 другі год запар мерапрыемства будзе адбывацца цэлы тыдзень — з 26 сакавіка да 2 красавіка. Акрамя трох дзён клубных канцэртаў і двух дзён прафесійнай канферэнцыі ў яго ўваходзяць канцэрты на гарадзскіх сцэназ, праграма рэстарацый і кафэ TMW Tastes, праграма мастацтваў TMW Arts, дызайн-маркет з удзелам балтыйскіх і скандынаўскіх брэндаў, серыя сустрэч TMW Talks і актыўнасці CitySpace пры падтрымцы Эстонскай акадэміі мастацтваў.

Mustelide. Фота Saara Mildeberg

Mustelide. Фота Saara Mildeberg


Да 30 лістапада кошт адзінага квітка на ўсе дні і ўсе канцэрты фестывалю (festival pass) складае 40 еўра. Кошт дэлегацкай акрэдытацыі (канцэрты + доступ на прафесійную канферэнцыю) да 31 студзеня складае 175 еўра.