Беларускі гранж сабралі на адным дыску і прэзентавалі ў “Doodah King Bar”
15 снежня ў “Doodah King Bar быў прэзентаваны новы зборнік беларускага гранжу “ГРАНЖ:BY. На канцэрце давялося выступіць шасці з дзевятнаццаці гуртоў, чые кампазіцыі ўвайшлі ў складанку.
15 снежня ў “Doodah King Bar быў прэзентаваны новы зборнік беларускага гранжу “ГРАНЖ:BY. На канцэрце давялося выступіць шасці з дзевятнаццаці гуртоў,
чые кампазіцыі ўвайшлі ў складанку.
Чацвер 15 снежня, на вечар якога была прызначана прэзентацыя, паддаўся вядомаму ўсім “закону подласці: у той жа дзень у Мінск прыехалі “Дай Дарогу, гурт
“Rahis даваў кватэрнік, а Алег Скрыпка зладзіў этна-дыскатэку. Усе пералічаныя канцэрты цікавілі даволі падобныя пласты аўдыторыі, і выбар слухачоў быў яўна не на карысць імпрэзе ў
“Doodah King Bar – людзей сабралося не вельмі шмат. Відаць што такім чынам абставіны адфільтравалі толькі самых адданых аматараў гранжу, якія і задалі настрой і
хатнюю атмасферу гэтай вечарыне.
Прэзентаваць першы ў гісторыі зборнік беларускага гранжу давялося шасці выканаўцам: гурты “Remissia, “Eihelstraat, “Happy Face,
“Karavan і “Вясёлая манашка зайгралі ў электрычнасці, а Jim Win з гурта “2morrow2late выступіў у акустыцы.
Адносна нешматлікая публіка сустрэла гурты цёпла, час ад часу перад сцэнай нават узнікаў невялікі слэм. Судзячы па рэакцыі гледачоў, ім асабліва спадабаўся акустычны выступ Джыма Віна з гурта
“2morrow2late – па сканчэнні яго выступа ўпершыню за ўвесь канцэрт прагучалі воклічы “Яшчэ! Яшчэ!. Але часу было няшмат, і Jim Win саступіў месца
наступнаму выступоўцу – гурту “Karavan. Хэдлайнерам стаў гурт, пазначаны ў афішы як “Вясёлая манашка, але больш вядомы пад назвай “Голая
Манашка. Незадоўга да канцэрту было аб’яўлена пра перайменаванне гурта, але на канцэрце так і не стала зразумела, праўда гэта ці піяр-ход або жарт. Вядоўца вечара Яўген Змушка,
вакаліст гурта “МУТНАЕВОКА, называў гурт па-старому, а лідар “Манашкі Федзя Жывалеўскі новую назву не каментаваў.
“Голую Манашку публіка сустрэла з асаблівай цеплынёй – спакойна стаяць каля сцэны часам было небяспечна. Нехта патрабаваў новых песень, але сэт складаўся пераважна з
знаёмых усім кампазіцый. Нягледзячы на тое, што публіка прасіла працягу, гурту выйсці на біс не давялося – адзін з арганізатараў жэстам паказаў музыкам, што ўжо час закругляцца.
Прэзентаваць складанку плануецца не толькі ў Мінску – 17 снежня канцэрт у падтрымку рэліза адбудзецца ў Маладзечна, а на першыя месяцы новага году запланаваны канцэрты ў Магілёве, Гомлі,
Брэсце і Віцебску. Да таго ж арганізатары не выключаюць, што ў студзені-лютым у Мінску адбудзецца яшчэ адна імпрэза ў падтрымку складанкі пры ўдзеле іншых гуртоў.
Eihelstraat
Голая Манашка
Happy Face
Karavan
Яўген Змушка і Jim Win