Беларускі пісьменнік Саша Філіпенка прысвяціўпрэмію Паўлу Шарамету

Саша Філіпенка ўганараваны прэміяй расійскага часопісу «Сноб» за свой трэці раман «Цкаванне».

sasha.jpg

Падчас уганараваньня Саша Філіпенка выступіў з прамовай:

«Я хацеў бы падзякаваць тым, хто намінаваў мяне, падзякаваць тым, хто за мяне галасаваў. Мне сёння паведамілі, што калі я раптам выйграю прэмію „Зроблена ў Расеі“ — стану першым замежнікам, які яе атрымаў. Мне гэта не здаецца дзіўным, бо нягледзячы на тое, што кніга ў асноўным пісалася ў Францыі і пісалася ў асноўным беларусам, усё напісанае ў ёй, на жаль, сапраўды зроблена ў Расіі.

Я б хацеў сказаць асобны дзякуй часопісу „Сноб“. Некалькі гадоў таму часопіс першы надрукаваў урывак тады яшчэ не апублікаванага раману „Былы сын“. Прачытаўшы ўрывак, Павел Шарамет патэлефанаваў майму цяперашняму выдаўцу Барысу Пастэрнаку і сказаў: „Бора, трэба тэрмінова публікаваць"...

І вось праз тры гады Паўла з намі няма, а я атрымліваю прэмію „Сноба“ за раман, у якім распавядаецца, як журналіста цкуюць за ягоную прафэсійную дзейнасць. З вашага дазволу я хацеў бы прысвяціць гэтую прэмію Паўлу Шарамету. Дзякуй».

Саша Філіпенка, пісьменнік і журналіст, лаўрэат «Рускай прэміі» 2014 году, аўтар раманаў «Былы сын», «Задумы», «Цкаванне».

Паводле Радыё Свабода