Беларускі рэжысёр атрымаў прыз Кракаўскага кінафестывалю

Беларускі рэжысёр атрымаў узнагароду за фільм «Сума» у нацыянальным конкурсе прэстыжнага Кракаўскага кінафестывалю, падае Белсат.

Андрэй Куціла

Андрэй Куціла

Летась фільм «Сума» перамог у прэстыжным конкурсе IDFA – найбуйнейшым дакументальным кінафестывалі Еўропы, які медыі называюць Канамі дакументальнага кіно.


Галоўныя героі «Сумы» – 91-гадовы польскі мастак Анджэй Струміла і маладая беларуская Мастачка Марыя. Анджэй жыве ў маленькай вёсцы на Падляшшы ў атачэнні сабакаў, арабскіх конях, якіх мужчына сам гадуе, ды лесу. Ён вядзе сціплы і самотны пасля смерці жонкі лад жыцця, малюе, піша вершы. Марыя, будучы ў захапленні ад творчасці мастака, прыязджае да яго ў госці.
belsat.eu