Беларускі саюз дызайнераў запрашае на выставу кітча
У эпоху постмадэрна кітч — масавае мастацтва невысокай мастацкай вартасці — пераасэнсоўваецца філосафамі, культуролагамі, мастацтвазнаўцамі і творцамі. Беларускі саюз дызайнераў запрашае на выставу кітча, адкрыццё якой адбудзецца 1 красавіка і прысвечана міжнароднаму Дню дурня.

На выставе будзе прадстаўлены як “рэдзі-мэйд” — рэальныя прадметы шырспажыва або саматужныя вырабы, так і аўтарскія работы, інспіраваныя кічам як значным феноменам сучаснай культуры.
Значная роля на выставе адведзена пладова-ягадным вінам!
З уласным экспанатам або ў кічовым касцюме можна прыйсці і ў дзень адкрыцця.
Трохі больш пра выставу можна даведацца ў групах у сацыяльных сетках: facebook ці vk.
Урачыстае адкрыццё адбудзецца 1 красавіка ў 18.00 (г. Мінск, вул. Брылеўская,1). Уваход вольны.
Выстава будзе працаваць да 15 красавіка.