Беларускі Зюзя ўзначаліў ТОП-10 Дзядоў Марозаў
Самы папулярны Дзед Мароз у краінах СНД — Дзед Мароз з Беларусі. Пра гэта паведамляе аналітычнае агенцтва ТурСтат па выніках аналізу папулярнасці наведванняў турыстамі рэзідэнцый Дзядоў Марозаў.
Беларускі Дзед Мароз — Зюзя і яго ўнучка Снягурка сустракаюць гасцей у сваёй рэзідэнцыі ў Белавежскай пушчы ў Брэсцкай вобласці. У 2013 годзе Дзед Мароз прыняў мільённага госця ў белавежскай рэзідэнцыі, заснаванай у 2003 годзе.
У ТОП-5 Дзядоў Марозаў, папулярных у турыстаў у краінах СНД, уваходзяць таксама Аяз Ата (Казахстан), Шахта Баба (Азербайджан), Каханд Тат (Арменія) і Корбобо (Узбекістан).
Акрамя гэтага, у краінах СНД і былога СССР таксама папулярныя Мош Крэчун (Малдова), Аяз Ата (Кіргізія), Бобо Барфі (Таджыкістан), Аяз Баба (Туркменія), Товліс Бабу (Грузія) і Святы Мікалай (Украіна).
У ТОП-10 Дзядоў Марозаў, папулярных у Расіі, уваходзяць Дзед Мароз (Вялікі Усцюг, Валагодская вобласць), Кыш Бабай (Яна Кырлай, Татарстан), Паккайне (Олонец, Карэлія), Саган Убген (Бурація), Тол Бабай (Удмуртыя), Юшто Кугыза (Рэспубліка Марый Эл), Якшамо Аця (Мардовія), Хел Мучы (Чувашыя), Ямал Іры (Ямала-Ненецкая АТ) і Соок Ірэй (Тува).
thinktanks.by