Беларускія партызаны займелі свой дапаможнік

Ад гісторыі партызанскага руху на беларускіх землях да сучасных метадаў барацьбы грамадзян за свае правы.

60303_1.jpg

Ці сапраўды беларусы — нацыя партызан або гэта толькі папулярны міф? І што рабіць, каб наблізіць доўгачаканую перамогу? Адказы на гэтыя і некаторыя іншыя пытанні знойдуцца ў новай кнізе Ірыны Хадарэнка пад назвай «Падручнік партызанкі», якая выйшла ў электронным выглядзе і дасяжная да пампавання ў анлайн-бібліятэцы «Камунікат».
Ва ўласцівай аўтарцы аналітычнай і бескампраміснай манеры ў выданні аналізуюцца нагоды ўзнікнення грамадзянскага супраціву, механізмы ўзмацнення салідарнасці, а таксама асаблівасці сучаснай пратэснай актыўнасці ў Беларусі і адмысловая роля ў ёй жаночай часткі насельніцтва. Выхад кнігі прымеркаваны да Дня беларускай вайсковай славы.
Паводле прэс-рэліза