Беларусы Канады запісалі песню і знялі кліп у падтрымку абаронцаў Курапатаў
Беларусы Канады запісалі песню і знялі кліп у падтрымку абаронцаў Курапатаў. Навіну праз свой фэйсбук паведаміла актывістка Згуртавання беларусаў Канады Валянціна Шаўчэнка.
![kurapaty_13.png kurapaty_13.png](/img/v1/images/kurapaty_13.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Песню Юрыя Шаўчука, перакладзеную на беларускую мову Сяржуком Сокалавым-Воюшам, выконвае сама спадарыня Валянціна. У відэашэрагу тым часам дэманструюцца архіўныя кадры розных гадоў, якія яскрава даюць зразумець значэнне гэтай беларускай нацыянальнай трагедыі і апавядаюць пра ганебны шлях беларускай дзяржавы да годнага ўшанавання ахвяраў сталіншчыны.
Паводле budzma.by