Біблію па-беларуску ў трох перакладах можна чытаць праз Android

Тры пераклады Бібліі на беларускую мову сталі даступныя для карыстання праз смартфон.

android.jpg

У Play Market з’явілася праграма для Android, якая змяшчае Святое Пісанне ў перакладзе Васіля Сёмухі, Новы Запавет і Псальмы у перакладзе Лукаша Дзёкуць-Малея і Антона Луцкевіча 1931 года, Новы Запавет і Прыпавесці ў сучасным перакладзе Антонія Бокуна.

Стваральнікі праграмы падкрэсліваюць, што яна створаная да 500-годдзя беларускай Бібліі, выдадзенай першадрукаром Францішкам Скарынай у 1517 годзе ў Празе і затым паспяхова рэалізаванай на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

krynica.info