Бясплатныя вандроўкі па Мінску 21 і 23 лютага: Кузьня беларускага духу, Курапаты, Мінск 1863 г.
Вандроўніцкі клуб Арт Вандроўня ў бліжэйшыя выходныя запрашае на наступныя бясплатныя вандроўкі па Мінску (ахвяраванні вядоўцам вітаюцца):
1) У пятніцу 21-га лютага ў 18-30 аўтарская вандроўка з вядомым гісторыкам, музейшчыкам, экскурсаводам Паўлам Каралёвым, прысвечаная дню роднай мовы і 102-й гадавіне падпісання 1-й устаўной граматы БНР:
https://docs.google.com/forms/d/1_jtchr8YEcGcdzBM4P6DC3K3g7QY14ggtBGqhH3-8iw/
2) У нядзелю 23-га лютага аб 11-й гадзіне вандроўка "Курапаты - беларуская Галгофа", арганізаваная разам з Віртуальным музеем савецкіх рэпрэсіяў (http://represii.net) у межах кампаніі "Забітыя, але не забытыя": https://docs.google.com/forms/d/1GLOCqwOw5wY_Kb0D_E_TV38qOsCI8H576vEISvGdKCY/
3) У нядзелю ж 23-га лютага а 14-й гадзіне пешаходная вандроўка "За нашу і вашу свабоду! Паўстанне 1863 г. у Менску" з гісторыкам, экскурсаводам, прадстаўніком Беларускага камітэта ICOMОS Цімохам Акудовічам: https://docs.google.com/forms/d/10seM82xAaaRhfoFBER1fAa3uTKb83LtET4rsOv2_Mk0/
Таксама ў бліжэйшы час Арт Вандроўня арганізуе наступныя аўтарскія вандроўкі:
1) У суботу 29 лютага на масленіцу - "Кулінарнае Менскае кола" з серыі аўтарскіх вандровак з гісторыкам, музейшчыкам ды экскурсаводам Паўлам Каралёвым па шляхецкіх сядзібах Меншчыны. Вандроўка прысвечаная 170-й гадавіне спачыну Ганны Цюндзявіцкай, аўтаркі папулярнай кулінарнай энцыклапедыі 19 ст. "Літоўская гаспадыня" з дэгустацыяй і смачным пачастункам па традыцыйных эка-рэцэптах ад аматара эка-ежы па традыцыйных рэцэптах з ферментаваннем, уладальніка гаспадаркі "Экафанія", магістра філасофіі, гісторыка, культуролага, царкоўнага і грамадскага дзеяча Міколы Матрунчыка:
https://docs.google.com/forms/d/1-EI4yVYD7f6Dad7SMtb0PHxTIQAFI7RgpUYVh4ejMZ0/
2) У аўторак 3 сакавіка ў гістарычны дзень нараджэння Менску, 953-ю гадавіну славутай бітвы на Нямізе - вандроўка "Да вытокаў Менску" разам з археолагам, гісторыкам, пісьменнікам, выкладчыкам, вядучым навуковым супрацоўнікам Музея горада Мінску Сяргеем Тарасавым (з наведваннем археалагічнага музея Мінска):https://docs.google.com/forms/d/1Orw5HSRGQzDZ3sZSRZCyRvpkPd31HXtFkKHzQuzr79I/
3) У суботу 7 сакавіка незвычайная вандроўка "Веснавы трамвай мінскай гісторыі" з вядомым гісторыкам, музейшчыкам і экскурсаводам Паўлам Каралёвым:
https://docs.google.com/forms/d/1ZZ5xWtwvlynU54gLA4RhKD5-lUmiiR4pJlfgPIC0ZpE/
Паводле прэс-рэліза