Беларускі фестываль “Бардаўская восень” у Польшчы адсвяткуе 20-годдзе

Юбілейны Фестываль беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні “Бардаўская восень 2013” стартуе  ў 20-ы раз у Польшчы ў апошнія выходныя кастрычніка.



barda_skaja_vosen_2013.jpg

На мерапрыемствах у Бельску-Падляшскім і Беластоку 25–27 кастрычніка выступяць самыя яскравыя выканаўцы з Беларусі і Польшчы, якіх можна было пачуць на фестывальных пляцоўках за апошнія два дзесяцігоддзі. Традыцыйна шэраг суправаджальных канцэртаў пройдзе і ў іншых гарадах і вёсках Падляшша. У межах фестывалю запланаваныя выступы Зміцера Вайцюшкевіча & WZ Orkiestra, Віктара Шалкевіча, Алеся Камоцкага, гуртоў Re1ikt, Ilo&Friends і інш.

Праграма “Бардаўскай восені” сёлета будзе падзеленая на 2 часткі: “Вытокі” і “Новыя плыні”. У першай выступяць тыя выканаўцы-пачынальнікі фестывалю, тыя, хто ствараў яго цёплую і сяброўскую атмасферу, а ў другой — творцы, што дзякуючы ўдзелу ў конкурснай частцы здолелі прыцягнуць да сябе ўвагу публікі і журы.

Адметна, што “Бардаўская Восень” заўсёды рухаецца наперад, развіваецца. Імпрэза стала ўдалай стартавай пляцоўкай для новых імёнаў. Але галоўная ідэя фестывалю застаецца нязменнай. Тут знаходзіць адлюстраванне сучасны стан беларускай аўтарскай песні ў яе шматлікіх вымярэннях.

Больш падрабязнасцей — на афіцыйным сайце фестывалю.

Прамая трансляцыя з выбраных канцэртаў фестывалю “Бардаўская Восень 2013”адбудзецца на Радыё Рацыя.

Праграма XX фестывалю “Бардаўская восень 2013”

25 кастрычніка 2013 (пятніца)

18.00 Бельск-Падляшскі — Бельскі Дом Культуры

Канцэрт “ВЫТОКІ”

·       Белы Сон

·       Альжбета Бэзюк

·       Дарафей Фіёнік

·       Алег Кабзар

·       Алесь Камоцкі

·       Кася Камоцкая

·       Віктар Шалкевіч

26 кастрычніка 2013 (субота)

18.00 Бельск-Падляшскі — Бельскі Дом Культуры

Канцэрт “НОВЫЯ ПЛЫНІ”

·       Яўген Барышнікаў

·       Тамаш Суліма

·       Re1ikt

·       Гэліса

·       Нельга Забыць

·       Босае Сонца

·       Зміцер Вайцюшкевіч & WZ Orkiestra

27 кастрычніка 2013 (нядзеля)

15.00 Беласток — Падляшская Опера і Філармонія — Еўрапейскі Цэнтр Мастацтва

·       Алесь Камоцкі

·       Паліна Рэспубліка

·       Белы Сон

·       ILO&friends

Праграма суправаджальных мерапрыемстваў:

24 кастрычніка 2013 ( чацвер)

18.00 Гайнаўка — Музей і асяродак беларускай культуры

·       Кася Камоцкая

·       Re1ikt

 

18.00 Нараўка — Галерэя ім. Тамары Саланевіч у Нараўцы

·       Алег Кабзар і Надзея Артымовіч

 

18.00 Нарва — Гмінная Публічная Бібліятэка

·       Зміцер Вайцюшкевіч

 

25 кастрычніка 2013 (пятніца)

18.00 Гарадок — Гмінны Цэнтр Культуры

·       Нельга Забыць

26 кастрычніка 2013 (субота)

12.00 Шчыты-Дзенцялова  — Цэнтр Адукацыі і Прамоцыі Беларускай Культуры

Дыскусія прысвечаная “Бардаўскай Восені”

28 кастрычніка 2013 (панядзелак)

18.00 Беласток — Склеп з культурай Аб’яднання АБ-БА

·       Алесь Зайцаў