Беларускі фільм заваяваў «Сэрца Байкала»

«Кіндэрвілейскі прывід» рэжысёра Алены Туравай ганараваны дыплома «За ўдалае выкарыстанне спецэфектаў» на II Міжнародным кінафестывалі сямейных і дзіцячых фільмаў «Сэрца Байкала», які прайшоў у Іркуцку і сямі гарадах Іркуцкай вобласці.



pryvid.jpg

Пра гэта БелТА паведамілі на Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».
«Сэрца Байкала» — малады кінафорум. Яго галоўная задача — дэманстрацыя высокамастацкага кіно, якое адказвае крытэрам станоўчага вобразу сям'і. Не выпадкова для правядзення фестывалю абраны горад Іркуцк — сталіца Усходняй Сібіры, радзіма Міхаіла Рома, Мікалая Ахлопкава, Леаніда Гайдая.
Усяго ў праграме кінаагляду было паказана 54 поўнаметражных гульнявыя і анімацыйныя працы. У конкурсе гульнявых фільмаў было прадстаўлена 12 карцін, у тым ліку з Расіі, Індыі, Лаоса, Кітая, Швейцарыі, Уругвая і Калумбіі.
Прафесійнае журы ўзначальваў народны артыст Расіі Яўген Сцяблоў.

«Кіндэрвілейскі прывід» — карціна, якая спалучае ў сабе розныя жанры: гатычную камедыю, хорар, фэнтэзі, сямейнае кіно і нават меладраму. Фільм створаны па матывах навелы Оскара Уайльда «Кентэрвільскі прывід» і распавядае пра ліхтугі сям'і няўдалага бізнесмена Косціка, які атрымаў у спадчыну старадаўні дом пад Вілейкай з прывідамі. Галоўныя ролі ў карціне згулялі Вячаслаў Паўлюць і Раман Падаляка.


Фільм Алены Туравай будзе прадстаўлены ў конкурсе фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзік», які пройдзе падчас юбілейнага XX Менскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».
belta.by