Беларускі мультфільм «Піліпка» заваяваў Гран-пры кінафестывалю ў Маскве

Стужка «Піліпка» Таццяны Кубліцкай удастоена Гран-пры конкурсу анімацыйных фільмаў X Міжнароднага дабрачыннага кінафестывалю «Прамяністы анёл», які завяршыўся ў Маскве.



pilipka.jpg

У аснову сюжэту карціны «Піліпка» пакладзена беларуская народная казка пра маленькага хлопчыка, які сваёй дабрынёй здолеў размякчыць сэрца злой Бабы Ягі і выратаваць сваё жыццё.
Фільм Таццяны Кубліцкай таксама быў прызнаны найлепшым на 53-м Міжнародным кінафестывалі фільмаў для дзяцей і юнацтва ў Зліне (Чэхія) адзначаны прэстыжнымі ўзнагародамі на XIV кінафестывалі дзіцячага кіно «Казка» ў Маскве, на 18-м Адкрытым расійскім фестывалі анімацыйнага кіно ў Суздалі.


belta.by