Бойка на ручніках у кнігарні Логвінаў
25 траўня — прафесійнае свята ўсіх вандроўнікаў аўтаспынам па Галактыцы. «Міжнародны дзень ручніка», таксама вядомы як дзень памяці Дугласа Адамса!
![25__1_.png 25__1_.png](/img/v1/images/25__1_.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фандом "Миры Дугласа Адамса" вырашыў закаціць з гэтай нагоды сапраўдную вечарыну і запрашае ўсіх аўтаспыншчыкаў далучыцца.
У праграме:
- Бойка на ручніках!- Тэматычныя віктарыны і гульні- Батл воганскай паэзіі- Камп'ютар Глыбакадумны- Сёе-тое, што вам варта ведаць пра Дугласа Адамса (куды ж без адукацыі?)- Нешта зусім іншае ©
Не забудзьцеся прыхапіць ручнік і галасуйце!
Пачатак а 19. Кнігарня Логвінаў (Незалежнасці 37а)