«BosaeSonca»: вялікая прэзентацыя «Залатога альбому» з удзелам гурта «ili-ili»

Гурт «BosaeSonca» прэзентуе доўгачаканы «Залаты альбом» ў клубе Loft. Прэзентацыя лонгплэя каманды адбудзецца 24 студзеня ў межах праекту «Жывы Тузін» у фармаце вялікага супольнага канцэрту двух адметных гуртоў адразу.  



bosaesonca_presentation_.jpg

«BosaeSonca» прэзентуе свой новы «Залаты альбом» (упершыню — вялікая канцэртная праграма ды запрошаныя госці), а музыкі з «ili-ili» ўпершыню пакажуць сваю новую беларускамоўную праграму «list», якую яны падрыхтавалі адмыслова для гэтага вечара. 

«Залаты альбом» — першы студыйны CD гурта «BosaeSonca». Мала сказаць, што ён чаканы. Ад часу заснавання ў 2006 годзе музыкаў пастаянна пыталі, калі ўжо яны выдадуць поўнафарматны дыск. «Доўгі час мы знаходзіліся ў пошуках нашага гучаньня,  і як толькі зразумелі, як павінны выглядаць нашы песні, адразу ж пайшлі ў студыю» — тлумачыць лідар гурта Алесь Кот-Зайцаў.

Сваё сучаснае гучанне гурт прадэманстраваў у самотніку «Золатам», які нядаўна быў прэзентаваны на Tuzin.fm і выклікаў станоўчую рэакцыю ў слухачоў. Пад уплывам ад гэтага ўдалага трэку і вырашана было даць назву ўсяму дыску — «Залаты». «Гэта не таму, што мы імкнемся да глабальнай папулярнасці. Тут, хутчэй, маецца на ўвазе глыбіня, рамантычнасць і цвёрдасць», — кажа Алесь. 

Падтрымае калегаў гурт «ili-ili», які адмыслова да гэтага вечара падрыхтаваў цалкам беларускамоўную праграму, якая завецца «list». «Калі з’явілася ідэя нашага супольнага канцэрту з гуртом «BosaeSonca», то мы адразу вырашылі згадаць напрацоўкі нашых песень, напісаных па-беларуску і дарабіць іх», — кажа Міхась Зуй. Нядаўна ён ды іншы ўдзельнік гурта, Зміцер Ясеневіч, ездзілі ў складзе трупы Купалаўскага тэатру ў гастролі па Францыі, якія цягнуліся 37 дзён. «Як не дзіўна, але менавіта там, на чужыне, беларускамоўныя песні ў нас пісаліся адна за адной, так што ўтварылася паўнавартасная праграма, якую мы і збіраемся прадставіць наведнікам «Жывога Тузіну», — распавядаюць музыкі.

Весці канцэрт, па традыцыі, будзе Алег Хаменка, музыкант і нязменны вядучы радыёверсіі гіт-параду «Тузін Гітоў». Не абыдзецца справа без падарункаў ад сяброў «Тузіна Гітоў» — кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Лайв-відэа загалоўнай песні з «Залатога альбому» гурта «BosaeSonca»

http://www.youtube.com/watch?v=tTUishSh0f8

24 студзеня (чацвер). 19.00. «Loftcafе» (вул.П.Броўкі, 22)

Гурт «BosaeSonca» з прэзентацыяй «Залатога альбому»

Гурт «ili-ili» з прэм’ерай праграмы «list»

Кошт квітка8000 руб., адзін квіток на дваіх — 150 000 руб.

Квіткі можна набыць у касахKVITKIBYі замовіць ан-лайнhttp://www.kvitki.by/by

Замовіць столік можна па тэл. +375 29 38 000 10

Тэл. для даведак : + 375 29 6872093