Бразільскі мастак не можа з’ехаць дадому праз беларускі дождж

Бразільскі мастак Дыега Дэдабіла прыехаў у Беларусь па праекце «Vulica Brazil» і ўзяўся размалёўваць сцены Культцэнтру «Корпус». Але праз дождж ён не можа скочыць сваю працу. Каманда «Корпусу» угаварыла яго застацца.

Бразільскі мастак Дыега зараз жыве дома ў сябра з каманды Культцэнтру «Корпус».

Бразільскі мастак Дыега зараз жыве дома ў сябра з каманды Культцэнтру «Корпус».

Зараз мастак жыве ў валанцёркі Ані, а на пляцоўцы ulej.by вядзецца збор сродкаў на квіток мастаку дадому ў Бразілію.

Яшчэ некалькі дзён — і праект будзе скончаны. Раней белы фасад будынку Культцэнтру «Корпус» стане калярова-фантастычным. Мастак Дыега малюе адзін, часам яму дапамагаюць валанцёры.

Першапачаткова планавалася, што мурал будзе скончаны да 4 верасня, і на гэтую дату ў Дыега былі квіткі дадому. Але беларускае надвор’е сапсавала ўсе планы, квіткі было вырашана памяняць.

dyega4.jpg

«Мы проста сядзелі за кампʼютарамі і на адной старонцы ў нас быў прагноз надворʼя, на другой — расклад рэйсаў», — распавядае Ганна з каманды «Корпусу». На новыя квіткі грошы збіралі самі і сярод знаёмых.

Але 6 верасня Дыега нікуды не паехаў, бо надворʼе зноў сапсавала працу. Яго зноў папрасілі застацца да 16-га верасня. На новыя квіткі, а таксама на тыдзень жыцця і працы мастака ў Менску, патрэбна каля 1500 BYN, і іх было вырашана паспрабаваць сабраць праз краўдфандынг на пляцоўцы ulej.by.

Дыега размалёўвае сцены будынку Культцэнтр «Корпус».

dyega2.jpg

За ўнёсак можна атрымаць налепкі і паштоўкі з малюнкамі Дыега, а таксама сустрэчу з мастаком і камандай «Корпусу». Добраахвотнікаў запрашаюць у суботу дапамагаць пакрываць лакам сцены з малюнкам.

«Дыега кажа, што ў яго ўсё добра, але мне падаецца, што ён трошкі сумуе. Мы намагаемся весяліць яго, як можам. Ён маўклівы і разгаварыць яго цяжка, але ж калі атрымаецца, то гісторыі льюцца ракой», — распавядае Ганна.

belsat.eu

Фота Ганна Дапшэвічуце, Культцэнтр «Корпус»