Брутальна і па-дзіцячы. У Мінску адкрыўся «Tattoo Fest 2016» (фотарэпартаж)
У суботу, 11 чэрвеня, у сталічным Палацы мастацтваў стартавала двухдзённая міжнародная тату-канвенцыя «Belarus Tattoo Fest 2016». У Мінск з’ехаліся некалькі дзясяткаў майстроў з Беларусі, Украіны і Расіі.

Апроч традыцыйнага дэфіле і спаборніцтваў сярод майстроў нацельнага мастацтва сёлета ўпершыню ў праграме фэсту з’явіўся конкурс дзіцячага фэйс-арту. Так што канвенцыя адкрылася даволі па-сямейнаму, і паміж стракатых брутальных нефармалаў бачны забаўныя твары дзяцей.
Канвенцыя працуе сёння да 22 гадзін, а ў нядзелю з 9:00 па 21:00.