Брытанец ператварыў вулічныя графіці ў GIF

Брытанец INSA, які зарэкамендаваў сябе ў жанры GIFіці, прадставіў сваю новую працу. Дынамічны стрыт-арт з чарапамі і каляровымі сэрцамі быў створаны мастаком у Парыжы. Праца атрымала назву “C’est la vie”, што ў перакладзе з французскай азначае “гэта жыццё”.

budzma.by__wp_content_uplo_09b092a5eba59c8895793c2f5472c66e.gif

budzma.by__wp_content_uplo_b4dfce051367e8b8c933f20bbb407aed.gif

У прадстаўленым анімаваным выглядзе працу INSA можна ўбачыць толькі на дысплеях. Свае GIFіці мастак стварае шляхам шматразовай змены і фатаграфавання розных стадый стварэння графіці ў фізічным свеце. Атрыманыя здымкі аўтар злучае на камп’ютары, атрымліваючы ў выніку гіпнатычныя GIF-малюнкі.

budzma.by__wp_content_uplo_b2ac7e4bdb0e35e87c943f03ea9e74eb.gif

budzma.by__wp_content_uplo_4eab98470eb4a436ecc184299b248b81.gif

budzma.by__wp_content_uplo_fbd2355e1da9c2b446a0b94abbabc948.gif

budzma.by__wp_content_uplo_ad58b6816d56c26cd84d13ff00daced5.gif

Самая папулярная праца INSA — GIFіці Hollywood Doom, створанае мастаком разам з дызайнерам Стэнлі Донвудам. Выява была прымеркаваная да выхаду альбома AMOK супергурта Тома Ёрка Atoms For Peace.

budzma.by__wp_content_uplo_a8fcab99f89308f2b3379d47a12a6f41.gif

 

budzma.by