Брытанскі навуковец патлумачыла непрыкметнасць Санта-Клаўса

Навуковец з Эксетэрскага ўніверсітэта ў Вялікабрытаніі Кэці Шын патлумачыла непрыкметнасць Санта-Клаўса з дапамогай навуковых тэорый.

santa_klaus.jpg


Даследаванне фізіка апублікавана на EurekAlert!.
Шын тлумачыць магчымасць Санта-Клаўса перамяшчацца па планеце, застаючыся непрыкметным для чалавечага вока, выкарыстоўваючы спецыяльную тэорыю адноснасці Альберта Эйнштэйна. Фізік паказвае, што праз перасоўванне на вялікай хуткасці Санта можа мяняць свае памеры і пралазіць у комін, а таксама не старэе.
Паводле падлікаў навукоўца, у навагоднюю ноч чароўны персанаж перамяшчаецца з хуткасцю блізу 10 млн км у гадзіну. Менавіта таму, мяркуе Шын, Санта-Клаўса немагчыма заўважыць.
Бясшумнасць перасоўванняў міфічнай істоты фізік патлумачыла эфектам Доплера (змяненне частоты хваль у залежнасці ад руху крыніцы гэтых хваляў адносна назіральніка).
Публікаваць даследаванні ў аўтарытэтных навуковых выданнях Шын не мае намеру, патлумачыўшы, што зрабіла гэта для дзяцей, каб яны не гублялі веры ў цуд.
Паводле Хартыі'97