Чалавек свайго часу: Джоні Дэпу — 50

Адзін з самых касавых актораў у свеце, галоўны пірат Галівуда Джоні Дэп адзначае 50-гадовы юбілей.



depp.jpg

Будучая зорка з'явілася на свет роўна 50 гадоў таму ў невялікім амерыканскім мястэчку Авензбора (штат Кентукі) у сям'і інжынера і афіцыянткі. Пастаянныя пераезды, у якіх Джоні Дэп правёў усё дзяцінства, наклалі негатыўны адбітак на яго псіхіку — у школьныя гады хлопчык не адрозніваўся вясёлым норавам. Пагоршыў сітуацыю развод бацькоў: у 15 гадоў Джоні Дэп быў выключаны са школы, якую, дарэчы, ненавідзеў.

З гэтага часу падлетак зажыў уласным жыццём. Ён стаў начаваць у машыне прыяцеля, на пражытак зарабляў чорнарабочым на будоўлі, а ўвесь вольны час аддаваў рок-музыцы. Іграў у аматарскіх і паўпрафесійных гуртах.

Адпраўной кропкай у лёсе Джоні Дэпа стала сустрэча з Нікаласам Кейджам, які пазнаёміў яго са сваім агентам. Пасля першай жа пробы будучы сэкс-сімвал атрымаў сваю першую ролю ў карціне Уэйса Крейвена«Кашмар на вуліцы Вязаў».

«У адрозненне ад прыгожанькіх хлопчыкаў, якіх дасылалі мне агенты, Джоні быў сапраўдным. На ім адчувалася паціна часу, яго часу — 80-х гадоў. Ён бесперапынку курыў, яго пальцы былі жоўтыя ад нікатыну. У гэтым маладым хлопцу адчувалася старая душа», — расказваў пазней рэжысёр.

«Кашмар на вуліцы Вязаў» меў вялікі поспех, і на Джоні Дэпа звярнулі ўвагу. Потым ён зняўся ў фільме «Узвод» і ў моладзевым серыяле «Дамп-стрыт, 21». У 1990 годзе выканаў галоўную ролю ў фільме «Плакса» скандальнага рэжысёра Джона Уотарса. Першай працай з Цімам Бёртанам стала кінастужка «Эдвард рукі-нажніцы». Пасля Бёртан здыме Джоні Дэпа яшчэ ў трох сваіх карцінах і запросіць агучваць мультфільм.

edward.jpg

Кадр з фільма «Эдвард рукі-нажніцы»

Надалей актор не раз прадэманстраваў, што не мае намеру здымацца ў стандартных ролях. Яго ролі ў карцінах «Што грызе Гілберта Грейпа?» і «Сон Арызоны» высока ацанілі кінакрытыкі. У 1995 годзе Джоні Дэп выканаў галоўную ролю ў фільме «Дон Жуан дэ Марка», а роля ў «Мерцвяку» Джыма Джармуша замацавала за ім рэпутацыю аднаго з самых таленавітых маладых актораў.

mertvec.jpeg

Кадр з фільма «Мерцвяк»

Пасля галоўнай ролі ў фільме «Донні Браска» Майка Ньюэла Джоні Дэпа назвалі «лепшым акторам» свайго пакалення.
 

У канцы 1990-х гадоў Джоні Дэп выканаў некалькі нязвыклых для сябе роляў: у фільмах «Страх і нянавісць у Лас-Вегасе», «Дзявятая брама», «Жонка астранаўта».

vegas.jpg

Кадр з фільма «Страх і нянавісць у Лас-Вегасе»

Найбольш удалая роля Джоні Дэпа апошніх гадоў — роля капітана Джэка Вераб'я ў прыгодніцкай стужцы «Піраты Карыбскага мора». І першы, і другі фільм мелі велізарны поспех у пракаце. За гэту ролю ў 2004 годзе Джоні Дэп быў упершыню намінаваны на прэмію «Оскар».

pirati.jpg

Кадр з фільма «Піраты Карыбскага мора»


У свае 50 актор працягвае актыўна здымацца. «Камера адразу бачыць, што ты за чалавек. Ты можаш ашукаць прадусараў, рэжысёра, але камеру — ніколі!» — тлумачыць кумір мільёнаў свой поспех.
 

Джоні Дэп — адзіны актор, на рахунку якога тры фільма, якія зарабілі звыш мільярда даляраў: «Піраты Карыбскага мора: На дзіўных берагах» (1,039 млрд дал.), «Аліса ў краіне дзіваў» (1,017 млрд дал.) і «Піраты Карыбскага мора: Куфар мерцвяка» (1,066 млрд дал.)

Паводле РБК