Цэслера выключаюць з Саюза дызайнераў за нясплачаныя сяброўскія ўнёскі
На старонцы Беларускага саюза дызайнераў у фэйсбуку паведамляецца, што ў найбліжэйшы час з арганізацыі могуць быць выключаныя амаль 100 чалавек, сярод іх і вядомы дызайнер Уладзімір Цэслер. Усе яны не сплацілі сяброўскія ўнёскі за апошнія тры гады.

Штогадовая плата складае дзве базавыя велічыні, цяпер гэта 51 рубель.
Уладзімір Цэслер цяпер знаходзіцца за мяжой. У каментары «Нашай Ніве» ён паведаміў, што будзе вырашаць пытанне пасля вяртання ў Беларусь.
Паводле Нашай Нівы