Чорныя лебедзі ў чаканні
Сталі вядомыя намінанты на сёлетні «Оскар».
Сярод намінантаў на лепшую карціну — жорсткі прыгодніцкі фільм Дэні Бойла «127 гадзін» пра чалавека, які выбраўся з пасткі, адрэзаўшы сабе руку. Суворая спартовая драма
Дэвіда Расэла «Знішчальнік» працягвае тэму актыўнай барацьбы (сем намінацый на «Оскар»).

Кампанію змагарам складае «Чорны лебедзь» Дарэна Аранофскі пра балетныя жарсці. Гераіня стужкі Наталі Портман, нягледзячы ні на што, караскаецца наверх. Трылер «Зімовая
костка» Дэбры Гранік лагоднасці таксама не мае. А браты Коэн вылучыліся з вестэрнам «Жалезная хватка».
Суворую атмасферу разбаўляюць гістарычная драма Тома Хупера «Кароль прамаўляе», камедыя Лізы Халадзенка «Дзеткі ў парадку» і анімацыя «Цацачная гісторыя
3». Апошняя стужка была ў нашым пракаце, як і два іншыя намінанты: «Сацыяльнае сеціва» Дэвіда Фінчэра і «Пачатак» Крыстафера Нолана.
Пераможцы будуць абвешчаныя 27 лютага на ўрачыстай цырымоніі.