Ці могуць лофт-праекты і класцеры стаць прыбытковымі ў Беларусі? (відэа)
Крэатыўныя класцеры фармуюць значную частку ВУП у Еўропе. У Беларусі пра гэта казаць пакуль рана, але варта — упэўнены дырэктаркі пляцовак Маргарыта Канапацкая і Юлія Дарашкевіч.
На Захадзе крэаўтыўныя лофты — вельмі папулярная з'ява. Некаторыя памяшканні выкупаюцца творчымі супольнасцямі, закінутыя фабрыкі скваціруюцца, а дзяржава падтрымлівае такія прасторы ці, прынамсі, не перашкаджае.
У Беларусі ж моднае паняцце "лофт-прастора" толькі пачынае сваё жыццё. Улады і грамадства не да канца разумеюць значнасць і каштоўнасць такіх творчых майстэрняў для гарадскога асяродку і культуры. Інвестары не спяшаюцца ўкладаць грошы ў творчасць і крэатыў.
Новы выпуск "Апантаных" ўздымае пытанні таго, як лофт-прасторы могуць быць карыснымі для грамадства і даваць прыбытак.