Цяпер і далей. «Nizkiz» далі канцэрт у Мінску (фотасправаздача)
Магілёўскі рок-гурт «Nizkiz» заканчвае
сваё музычнае турнэ па Беларусі. Апошні
прыпынак перад выступам у родным горадзе
магілеўчане зрабілі 15 красавіка ў
сталічным бары «Beer&Wine».
Як адбываўся сольны канцэрт адных
з самых кранальных айчынных рок-выканаўцаў
глядзіце ў нашай фотасправаздачы.
Калектыў існуе шосты год, за гэты час квартэт выпусціў тры кружэлкі. Адна з іх у фармаце «3plet» — першая ў гісторыі беларускай музыкі.
«Nizkiz» выконваюць свае песні на рускай і беларускай мовах і вядомы на айчыннай сцэне хітамі «Цяпер і далей», «Будь моей звездой», «Лирика», «Guantanama».