«Чакун» — новы мем заваёўвае сацсеткі
Незвычайная, але на дзіва мілая істота па мянушцы «Чакун» амаль за тыдзень скарыла інтэрнет. Выдумала гэтую дзіўную істоту мастачка з Нідэрландаў Маргрыт ван Брыфарт, як скульптуру, помесь казуркі і слана (Homunculus Loxodontus).

Скульптура была створана летась для нідэрландскага Лейданскага
ўніверсітэта. Яе ўсталявалі на лаве перад дзіцячай лякарні LUMC у Лейдане. Маргрыт прысвяціла яе пацыентам, якія вымушаны шмат часу чакаць
прыёму ў лекара. Яна проста стварыла для іх кампаньёна, каб ім не было так самотна
сядзець ў чэргах.

Стваральніца скульптуры Маргрыт ван Брыфарт

Папулярнасць істоты пачалася з паста «Чаканне ўрача» на сайце pikabu.ru са зместам гісторыі скульптуры:
«Яе аўтар — Margriet van Breevoort — вырашыла не закранаць тэму навуковых даследаванняў у вобласці медыцыны, іх тут і так шмат (напрыклад, вялікая малекула ДНК каля сталовай). Яна звярнула ўвагу на пацыентаў, якія чакаюць прыёму доктара ля кабінетаў. Яны ўсе цярпліва сядзелі ў чаканні дыягназаў, спадзяючыся, што для іх усё абернецца добра. Скульптар стварыла ім сталага кампаньёна, які заўсёды цярпліва чакае сваёй чаргі».

Першы мем, з якога і пачалася ўся гісторыя
І тут у каментарах з’явілася першая карцінка-мем. І далей
панеслася ў геаметрычнай прагрэсіі. Больш таго, «Чакун» нават завёў свой Інстаграм. А ў месенджарах
Telegram з'явіліся адмысловыя стыкеры з «Чакуном» на розныя выпадкі, што кажа
пра папулярнасць мема, якая толькі набірае абароты.

Мы зрабілі падборку лепшых ўзораў, каб узняць ваш настрой і каб каб вы самі маглі пазнаёміцца з гэтай мілай істотай.







