Чаму варта падтрымаць выданне кнігі «Простыя словы. Міхал Анемпадыстаў»?
Ідзе збор на польска-беларускую кнігу «Простыя словы. Міхал Анемпадыстаў». Тэксты кнігі створаны праз некалькі месяцаў пасля смерці Міхала Анемпадыстава. Пра яго пішуць блізкія, знаёмыя і незнаёмцы, ствараючы своеасаблівую «мапу» выкшталцоных ценяў выбітнага дызайнера, мастака і паэта.

У выданні:
- цікавыя і новыя факты пра Міхала Анемпадыстава
- яго вершы і песні для “Новага неба” і “Народнага альбома”
- успаміны больш за 60 польска-беларускіх аўтараў — творцаў і актывістаў пакалення 90-х
- унікальныя фотаздымкі Міхала, яго сяброў і знаёмых
- “Магічная мапа” Міхала Анемпадыстава

Паспяшайцеся замовіць кнігу па выгадным кошце!