#ЧытаемБеларускую выходзіць у аф-лайн
«Чытаем Беларускую» — кампанія па папулярызацыі сучаснай беларускай літаратуры пачынае цыкл аф-лайнавых мерапрыемстваў, якія, як абяцаюць арганізатары, будуць не толькі цікавымі, але і карыснымі.
Кампанія была распачатая праектам InfoGrapher.by сёлета. Кампанія была арыентаваная, у першую чаргу, на моладзь, таму пераважная частка яе актыўнасцей праходзіла ў сацыяльных сетках. Арганізатары прыцягвалі ўвагу да сучаснай беларускай літаратуры і сучасных аўтараў праз прывабны графічны кантэнт, рознага кшталту віктарыны ды розыгрышы кніг пісьменнікаў з аўтографамі, часопісаў, вышымаек і іншага.
«Ідэя аф-лайнавых мерапрыемстваў палягае на тым, каб праводзіць не толькі прэзентацыі кніжак, але даваць удзельнікам магчымасць атрымаць карысную інфармацыю ды навыкі. Кампанія не абмяжуецца выключна пісьменнікамі, але далучыць да папулярызацыі сучбелліту і іншых удзельнікаў літаратурнага працэсу«», – кажа Стаселька Кірыл — кіраўнік кампаніі «Чытаем Беларускую».
Так, першым мерапрыемствам, у межах кампаніі, стане Майстар-клас «Як чытаць мастацкую літаратуру?». Літаратурныя аглядальнікі Наста Грышчук і Дар'я Латышава распавядуць пра тое, як стаць прафесійнымі чытачамі, на што звяртаць увагу пры знаёмстве з творам, а таксама падзеляцца парадамі напісання крытычных арктыкулаў і рэцэнзій.
Майстар-клас пачнецца ў 19:00 22-га верасня ў «Кніжнай шафе» па адрасе г. Мінск, пр-т Дзяржынскага 9 (уваход са двара).
Мерапрыемства ладзіцца ў межах культурніцкай кампаніі «Чытаем Беларускую» пры падтрымцы прасторы «Кніжная шафа».
Сачыць за кампаніяй можна ў сацыяльных сетках праз хэштэг #ЧытаемБеларускую ці ў суполках:vk.com/chytajemfacebook.com/chytajem/instagram.com/chytajem/
Паводле інфармацыі арганізатараў