#чытайсучаснае – кінь сабе літаратурны выклік!

Арт Сядзіба запускае чэлендж пад хэштэгам #чытайсучаснае. Прачытаць любы твор сучаснага беларускага пісьменніка і атрымаць прыз – такі шанс нельга ўпусціць!

czytajsuczasnae.jpg

Для ўдзелу ў чэленджы трэба да 27 лютага прачытаць любы твор сучаснага беларускага пісьменніка і распавесці пра яго ў сацсетках з хэштэгамі #чытайсучаснае і #логвінаў, далей абавязкова перадаць эстафету сябрам.
Падчас чэленджа будзе праходзіць конкурс на самую арыгінальную гісторыю, галоўны прыз якога – сертыфікат на 50 рублёў у Кнігарню Логвінаў, а таксама кожны ўдзельнік атрымае зніжку 10%.
“Сучаснае слова” – імпрэза, прымеркаваная да Сусветнага дня пісьменніка, – стане заключным мерапрыемствам чэленджа. Галоўнай падзеяй вечара стануць выступленні сучасных беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, такіх як Андрэй Хадановіч, Людміла Рублеўская, Ілля Сін, Сяргей Календа, Ганна Комар і Дар’я Бялькевіч.Імпрэза адбудзецца 3 сакавіка ў кафэ “Грай” (вул. Інтэрнацыянальная, 33) а 19:00. Уваход вольны!
Паводле прэс-рэліза