Чытанне «Чарнобыльскай малітвы» ў Купалаўскім — 29 красавіка
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы запрашае 29 красавіка а 19-й гадзіне на чытанне «Чарнобыльскай малітвы» Святланы Алексіевіч.

Фота з сайта kupalauski.by
Урыўкі з твора прагучаць у выкананні артыстаў тэатра: Марты Голубевай,Івана Кушнярука, Дзмітрыя Тумаса, Паўла Харланчука-Южакова і Кацярыны Яворскай. Рэжысёр імпрэзы — Дзмітрый Цішко.
Месца правядзення: кавярня "Аўстэрыя Уршуля" ў тэатральным будынку (вул. Энгельса, 7, з боку Аляксандраўскага сквера).
Уваход вольны.
kupalauski.by