Дадзены канчатковы дазвол на ўсталяванне помніка Тадэвушу Касцюшку
Міністэрства культуры выдала канчатковы дазвол на ўсталяванне першага ў Беларусі помніка вялікаму айчыннаму палкаводцу Тадэвушу Касцюшку.
Сродкі на яго былі сабраныя грашовымі ахвяраваннямі людзей.
Як паведаміў ініцыятар усталявання помніка Глеб Лабадзенка, помнік адліты і даводзіцца да ладу, пастамент вырабляецца, цяпер чакаюцца паперы, якія дазволяць рабіць падмурак.
Усталяванне планавалася 4-га лютага, але Лабадзенка не выключае, што яно будзе перанесена на паўмесяца.
Паводле racyja.com