«Дай дарогу!» падарылі фанату-вазочніку бясплатны пажыццёвы праход на канцэрты

Брэсцкі панк-гурт «Дай дарогу!» паведаміў, што дорыць бясплатны пажыццёвы праход на свае канцэрты на дзве персоны Паўлу Канавальчыку — вазочніку, якога натоўп падняў на руках на фэстывалі «Рок за Баброў». На тым фестывалі выступалі ў тым ліку і «Дай дарогу!».

vazochnik.jpg

«Я ў шоку! Я абавязкова схаджу», — сказаў Радыё Свабода Канавальчык. Такога падарунку ён не чакаў.

vazochnik_2.jpg


Раней Канавальчык распавядащ раней, што любіць наведваць канцэрты, хоць, як і ўсе вазочнікі, мае праблемы з рухам па горадзе. Пасля «Року за Баброў» ён планаваў наведаць «А-Фэст» у Лошыцкім парку. Канавальчык наведвае ў асноўным бясплатныя канцэрты, бо жыве на 220 рублёў на месяц.
«Дай дарогу!» выступае ад 1998 году, мае восем студыйных альбомаў, спявае пераважна па-руску, мае адну беларускамоўную песню. Эксперты называюць «Дай дарогу!» самым папулярным панк-гуртом Беларусі.
Паводле Радыё Свабода