Дар'я Домрачава заняла першае месца ў гонцы з масавым стартам на этапе Кубка свету па біятлоне ў Славеніі

Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава выйграла гонку з масавым стартам, якая прайшла ў Паклюке (Славенія) 9 сакавіка, у заключны дзень сёмага этапа Кубка свету.



n51mwy_w465h262.jpg

Дыстанцыю 12,5 км спартсменка пераадолела за 36 хвілін 16,4 секунды, дапусціўшы два промахі пры стральбе (0+1+0+1).


На другім месцы фінка Кайса Мякярайнен (+22,2; 0+1+1+0), на трэцім — Вольга Зайцава з Расіі (+35,9; 0+0+1+0).


Надзея Скардзіна фінішавала сёмай (37.42,9; 1+0+1+0), Людміла Калінчык — дзясятай (37.58,0; 1+1+0+0).


У агульным заліку Кубка свету лідзіруюць Мякярайнен (601 ачко), нарвежка Тора Бергер (587) і Домрачава (571). Скардзіна на 15-м месцы (322), Калінчык — на 37-м (149).


Восьмы этап КМ пройдзе 13—16 сакавіка ў Канціялахці (Фінляндыя).
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН