Другі рэліз Relikt на год: па-англійску і без гучных гітар

Мінскі гурт Relikt выдаў складанку найлепшых кампазіцыяў пад назвай «Braslavy Unplugged».  Гэта праца — падарунак гурта слухачам да зімовых святаў.

relikt_braslavy_unplugged.jpg

Сюрпрызамі на альбоме, апроч агульнай чароўнай атмасферы, сталі і не выдаваныя раней трэкі: беларускамоўныя каверы кампазіцыі «Стары» Ніла Янга і амерыканскай народнай песні «Вандроўнік», вядомай у выкананні Джоні Кэша, Эда Шырана і іншых, дзе Relikt упершыню заспявалі па-англійску.


relikt_photo_1.jpg

На дыск трапілі самыя папулярныя між паклоннікаў каманды песні, створаныя за ўсю гісторыю існавання Relikt і запісаныя ў акустычным варыянце ды новых незвычайных аранжыроўках у сэрцы беларускай Поўначы — на хутары сярод Браслаўскіх азёраў спецыялістамі сталічнай «Студия 9».

Складанка апынулася прыемным бонусам да альбома «Дрэва жыцця», што выйшаў восенню і ўжо атрымаў найвышэйшыя ацэнкі экспертаў і слухачоў, трапіў у топ альбомаў года па версіі Onliner, быў рэкамендаваны карыстальнікам сервісу «Яндэкс.Музыка» ў раздзеле «Новае».

 

 

Прэзентацыя дыска «Дрэва жыцця» пройдзе ў сталіцы ў клубе «Re:Public» 31 студзеня. У другім аддзяленні канцэрта прагучаць найлепшыя ды найулюбёнейшыя слухачамі кампазіцыі Relikt, у тым ліку і з «Braslavy Unplugged».

Паводле прэс-рэлізу