Другі Free Market у Гомелі ад "Зялёнай сеткі" — заўтра, 18 студзеня

Таварыства "Зялёная сетка" сумесна з ГФД 18 студзеня праводзіць другі Бясплатны кірмаш.



ua9j4v1ys3s_0.jpg

Для ўсіх тых, хто не паспеў пазбавіцца ад непатрэбных рэчаў у 2014 годзе арганізуецца чарговы гомельскі Free Market.

18 студзеня з 14.00 да 18.00 заходзьце ў антыкафэ "Sweet home" (вул. Працоўная, 3а, 3 паверх).

Правілы Бясплатнага кірмашу:

1. Кожны ўдзельнік можа прынесці рэчы, якія ён хоча аддаць іншым, ці прапанаваць свае паслугі (калі вы жадаеце прадаставіць паслугі на мерапрыемстве, калі ласка, загадзя звяжыцеся з арганізатарамі);

2. Гандаль забаронены: рэчы і паслугі — бясплатныя. Таксама забаронена камерцыйная рэклама;

3. Любы чалавек можа забраць тое, што яму патрэбна, нават калі ён нічога не прынёс;

4. Калі адну рэч хочуць забраць двое, спрэчка вырашаецца пры дапамозе "камень-нажніцы-папера". Калі больш двух — арганізуецца чэмпіянат у "камень-нажніцы-папера";

5. Калі адной паслугай хочуць скарыстацца некалькі чалавек, усталёўваецца чарга;

6. Патрабаванні да стану рэчаў:

Вопратка: чыстая, незаношаная, нерваная, з рабочымі гузікамі і маланкамі.

Абутак: чысты, нестаптаны, без дзірак, з рабочымі замкамі.

Кнігі: акуратна падклееныя пры неабходнасці.

Тэхніка: у рабочым стане (калі ёсць нязначныя паломкі абавязкова неабходны суправаджальны ліст з апісаннем хібаў).

Дыскі, касеты: без драпін, не размагнічаныя.

Дзіцячыя цацкі: чыстыя і цэлыя.

Лекавыя сродкі, касметыка, прадукты: з актуальным тэрмінам.

Галоўнае патрабаванне — усе рэчы павінны быць камусьці патрэбнымі, а не пустым хламам.

7. Не прымаюцца: паношаная ніжняя бялізна, шкарпэткі, калготкі (выключэнне — рэчы для маленькіх дзетак: чыстыя і запакаваныя), прадметы гігіены: мачалкі, пінцэты, грэбні і г.д.;

8. Перад тым як штосьці забраць, калі ласка, праверце ці падыходзіць вам рэч. Не бярыце лішняга, а толькі тое, што сапраўды неабходна;

9. Калі вы хочаце аддаць буйнагабарытныя рэчы (мэбля, бытавая тэхніка) і вы не можаце данесці іх да кірмашу, паведамляйце пра гэта арганізатарам.