«Дударскі клуб» запрашае на апошнюю вечарыну гэтага года
"Дударскі клуб" запрашае 12 снежня на апошнюю вечарыну гэтага года. У праграме гурт Lity Taler і сярэднявечная дыскатэка.
![Вось так танчаць у "Дударскім клубе". Фота Дз. Дзмітрыева Вось так танчаць у "Дударскім клубе". Фота Дз. Дзмітрыева](/img/v1/images/dudklub_z._dzmitryeu_7_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Вось так танчаць у "Дударскім клубе". Фота Дз. Дзмітрыева
Арганізатары абяцаюць: гэтым разам успомнім маладосць, калі "Маразулю" ды "Андро" танцавалі па 20 хвілінаў без перапынку, цукар быў саладзейшым, а трава зелянейшаю!
Адмысловы госць — гурт Lity Taler — заграе для вас улюбёныя танцы і песні, а таксама прэзентуе дзве новыя кампазіцыі!
Чытайце таксама гутарку з музыкамі:
Гурт «Літы талер»: дуда ў галоўнай ролі
Вечарына пройдзе 10 снежня ў мінскай кавярні "Грай" (вул. Інтэрнацыянальная, 33). Пачатак а 19 гадзіне. Уваход вольны.