Два метры беларускай кнігі: прыватныя выдаўцы вырашылі аб’яднацца
Аб’яднаны стэнд айчынных прыватных выдавецтваў будзе працаваць у рамках ХVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша, якая пройдзе 9-13 студзеня ў выставачным цэнтры БелЭКСПА
(вул. Янкі Купалы, 27).
Пра свой супольны ўдзел у кірмашы абвесцілі восем партнёраў: выдавецтвы “Логвінаў, “Галіяфы, Лімарыюс, выдавец Зміцер Колас, МГА “Згуртаванне
беларусаў свету “Бацькаўшчына а таксама рэдакцыі часопісаў “ARCHE-пачатак, “Дзеяслоў, “pARTisan.
Аб’яднаны стэнд айчынных прыватных выдавецтваў будзе працаваць у рамках ХVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша, якая пройдзе 9-13 студзеня ў выставачным цэнтры БелЭКСПА
(вул. Янкі Купалы, 27).
Пра свой супольны ўдзел у кірмашы абвесцілі восем партнёраў: выдавецтвы “Логвінаў, “Галіяфы, Лімарыюс, выдавец Зміцер Колас, МГА “Згуртаванне
беларусаў свету “Бацькаўшчына а таксама рэдакцыі часопісаў “ARCHE-пачатак, “Дзеяслоў, “pARTisan.
Супольнікі арэндавалі на кірмашы мінімальна магчымую выставачную прастру (2 квадратныя метры), але амбітна паспрабуюць сабраць з гэтага лапіка максімум культурнага ўраджаю.
Партнёры стэнда выдаюць кнігі і часопісы на беларускай мове. Акцэнт робіцца на сучасную мастацкую і гістарычную літаратуру – як арыгінальную, так і перакладную. Ідэя аб’яднаць
фінансы, высілкі і імпэт дзеля прадстаўлення на кірмашы актуальнай беларускай кнігі належыць выдаўцу Марыне Шыбко, дырэктарцы выдавецтва “Лімарыюс:
“Выдавецтва можа прадукаваць 20 кніг у год, але вартымі экспазіцыі на міжнародным узроўні палічыць толькі адну-дзве з іх. Гэта нармальна. І добрае рашэнне тут — аб’яднаныя
стэнды. (“Новы час 12 лютага 2010 году).
Аб’яднаны стэнд прыватных выдаўцоў носіць эксперыментальны характар. Праца двухметровага латка-выставы будзе адбывацца ў рэжыме хэпенінгу з элементамі батлейкі, балагану і высокага
мастацтва.
Абавязковы пункт праграмы – сустрэчы з найлепшымі аўтарамі выдавецтваў і часопісаў (глядзіце ніжэй графік камунальнай кухні стэнда).
Шукай нас па дзіўнаватых гуках і шыльдзе “Прыватныя выдаўцы!!!
ПАШЫРАЙ МЕТРАЖ ВЕДАЎ!
Гадзіны працы выставы-кірмаша: 9 лютага (серада) 14:00 – 19:00, 10-12 лютага (чацвер-субота) выстава адкрытая для наведнікаў з 10:00 да 19:00. 13 лютага (нядзеля) з 10:00 да 15:00.
Урачыстае адкрыццё кірмаша – 9 лютага а 12:00 (уваход па запрашэннях).
ГРАФІК КАМУНАЛЬНАЙ КУХНІ БЕЛЛІТУ
(магчымыя нязначныя змены, істотныя дапаўненні і прыемныя сюрпрызы)
9 лютага (серада)
Зоркі ля пліты
14:00 – 15:00 Уладзімір Арлоў прэзентуе зборнік гістарычных апавяданняў “Ля дзікага поля.
15:00 – 16:00 Альгерд Бахарэвіч падпісвае кнігі “Халоднае сэрца, “Праклятыя госці сталіцы.
16:00 – 17:00 Адам Глобус прадстаўляе новую кнігу “Крутагорскія казкі, і зборнік паэзіі “Новае неба.
17:00 – 18:00 Зміцер Вішнёў ставіць аўтографы на раманы “Замак з крапівы, “Фараон у заапарку, “Тамбурны
маскіт.
10 лютага (чацвер)
Партызанскі падвячорак
14:00 – 16:00 рэдактар часопіса “pARTisan Артур Клінаў прэзэнтуе ваенны раман “Шалом.
16:00 – 17:00 Філосаф Валянцін Акудовіч тлумачыць галоўнае пра кнігі “Код адсутнасці, “Архіпелаг Беларусь .
11 лютага (пятніца)
Інтэлігенцкія пасядзелкі
14:00 – 16:00 Прэзэнтацыя серыі гістарычных кніг часопіса “ARCHE Сустрэча з выдаўцом Валерам Булгакавым.
16:00 – 17:00 Арцём Кавалеўскі чытае паэзію са зборнікаў “Аддаленасць і адданасць, “АдмыСЛОВЫя гульні.
17:00 – 18:00 – Андрэй Хадановіч расказвае свае паэтычныя “Несіметрычныя сны.
12 лютага (субота)
Шахматы з суседам
13:00 – 14:00 Анатоль Вярцінскі прадстаўляе зборнік паэзіі “Асобныя радкі
14:00 – 15:00 Алесь Разанаў чытае “З Вяліміра Хлебнікава, “З апокрыфа ў канон, “Воплескі даланёю адною.
15:00 – 16:00 Наталка Бабіна падпісвае раман “Рыбін горад.
13 лютага (нядзеля)
Раніца ў нядзельку (прыватныя выдаўцы – дзеткам):
11:00 – 12:00 Зміцер Колас прадстаўляе кнігу Тувэ Янсан “Камета над далінай мумітроляў (ілюстрацыі аўтаркі; пераклад са шведскай – Настассі
Лабоды і Алесі Башарымавай).
12:00 – 13:00 Вера Жыбуль чытае любімыя ўрыўкі са свайго перакладу кнігі Льюіса Кэрала “Скрозь люстэрка, і то ўбачыла там Аліса (часопіс ARCHE
#10-2009).
13:00 – 14:00 – беларускія эльфы і хобіты прадстаўляюць казку Дж. Р. Р. Толкіна “Каваль з Вялікага Вутану (пераклад з англійскай – Антон
Францішак Брыль).