Дыскусія «Гармонія разрыву: чаму творцы шукаюць сябе ў розных іпастасях?»

22 кастрычніка ў межах выставы Юлі Цімафеевай «Шпацыр у шэрым. Верш» у музеі Максіма Багдановіча пройдзе дыскусія «Гармонія разрыву: чаму творцы шукаюць сябе ў розных іпастасях?». Запрашаем!

22.10_dyskusija.jpg


У дыскусіі будуць прымаць удзел творцы, якія рэалізуюць свой талент у розных відах мастацтва адначасова:

- музыка, паэт, перакладчык Уладзь Лянкевіч;

- мастачка, паэтка Васіліса Паляніна;

- паэтка, перакладчыца, фатографка Юля Цімафеева.

Мадэраваць дыскусію будзе пісьменнік Альгерд Бахарэвіч.

На працягу дыскусіі будзем шукаць адказ на пытанне: ці карысна раскрываць свае таленты з розных бакоў? Або праца ў некалькіх кірунках мастацтва — гэта няпоўная рэалізацыя сябе ў кожным з іх?

Запрашаем на дыскусію ў Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М, Багдановіча, 7А).

Пачатак а 19.00. Уваход вольны.

Сустрэча “Вконтакте” https://vk.com/dyskysija2210
Сустрэча на Facebook https://web.facebook.com/events/815029002263836

Паводле прэс-службы Літаратурнага музею Максіма Багдановіча