Дзень нараджэння ў рэжыме анлайн адсвяткуе «РСП»
Трансляцыю анлайн-канцэрта «Разбітае сэрца пацана» з нагоды 15-годдзя гурта глядзіце 10 красавіка на відэасервісе VOKA.

Такім чынам гурт адзначыць свой пятнаццаты дзень нараджэння і выканае абяцанне, якое даў сваім прыхільнікам, — адсвяткаваць гэту падзею разам і ў фірмовым стылі «РСП».
«Разбітае сэрца пацана» («РСП») — беларускі музычны гурт, заснаваны ў канцы 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Вылучаецца тым, што піша і выконвае свае поўныя гумару і іроніі песні на трасянцы.
10 красавіка гурт планаваў адзначыць сваё 15-годдзе вялікім канцэртам у клубе «Бруге»: хлопцы запрасілі сваіх прыхільнікаў, паклікалі сяброў і гасцей і амаль заказалі святочны торт — але тут у іх планы ўмяшалася пандэмія COVID-19.
Аднак свята застаецца святам — нават калі абставіны вымушаюць змяніць афлайн-фармат на анлайн. Трапіць на канцэрт у клубе гледачы не змогуць, затое кожны можа падключыцца да трансляцыі на VOKA — бясплатна і з любой кропкі свету. Запіс святочнага канцэрта будзе даступны карыстальнікам відэасервісу і ў архіве.
Анлайн-канцэрт «РСП» на VOKA пачнецца ў 20:00. Акрамя імяніннікаў, перад гледачамі выступяць Бенька, Алесь Лютыч (B:N), Стас Мытнік (AKUTE), Ілля Чарапко («Петля Пристрастия»), Віталь Артыст (ex «Без білета»).
Заставайся дома і глядзі святочны анлайн-канцэрт гурта «Разбітае сэрца пацана»!

Паводле прэс-рэлізу