Дзень народзінаў Чарлза Букоўскага ў кнігарні «Логвінаў»
У сераду, 16 ліпеня, кніжная серыя "Амерыканка" запрашае адсвяткаваць дзень нараджэння апостала контркультуры — амерыканскага паэта і празаіка Чарлза Букоўскага.

У праграме — вершы і проза Букоўскага ў беларускіх перакладах, вершы і проза сучасных беларускіх пісьменнікаў як віншаванні дарагому аўтару.
Удзел бяруць перакладчыкі Чарлза Букоўскага Ганна Комар, Юлія Цімафеева, Наталля Блінкевіч, Аляксей Знаткевіч, Вольга Гапеева.
Літаратары: Павал Касцюкевіч, Адам Глобус, АльгердБахарэвіч, Ася Волкава, Сяргей Каленка, Дар'я Бялькевіч, Алесь Емяльянаў-Шыловіч, Андрэй Дзічэнка ды іншыя.
Блюзмэны: трыо Юры Ускоў+Віталь Шышпаронак+Іван Калабкоў.

Напрыканцы вечара— адкрыты мікрафон для віншаванняў мэтру з рэгламентам у дзве хвіліны.
Пачатак у 19:00 у кнігарні "Логвінаў". Уваход вольны!
Нагадаем, што кніжная серыя "Амерыканка" збірае сродкі на краўдфандынгу.