Дзень святога Валянціна разам з Nizkiz (фотарэпартаж)
У мінскім пабе «Брюгге» 14 лютага магілёўскі гурт Nizkiz разам са сваімі аматарамі адсвяткаваў Дзень усіх закаханых.
Канцэрт прайшоў з аншлагам: уся пляцоўка клуба была забіта. Паўсюль панавала атмасфера свята: людзі абдымаліся, цалаваліся, танчылі.
Nizkiz — беларускі альтэрнатыўны рок-гурт, які выконвае песні на беларускай ды рускай мове. Першы ў Беларусі выдаў альбом у фармаце 3plet.