Дзіцячае "Еўрабачанне-2015" пройдзе сёння ў Сафіі
Конкурс дзіцячае "Еўрабачанне-2015" пройдзе сёння ў сталіцы Балгарыі Сафіі
Канцэрт пачнецца ў 21.30 па беларускім часе. Прамую трансляцыю конкурсу будзе весці тэлеканал "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Прадстаўнік Беларусі Руслан Асланаў выступіць дзесятым з песняй "Чараўніцтва". На думку экспертаў, у яго ёсць шанцы ўвайсці ў тройку лідараў. Разам з тым беларуская дэлегацыя не хоча рабіць прагнозы і ставіць перад сабой мэту годна, без памылак выступіць на конкурсе.
Імёны пераможцаў стануць вядомыя ўжо пасля поўначы.