Дзяўчына з жалезнай хваткай
«Жалезная хватка» братоў Коэнаў — стары добры вестэрн з юнай энергічнай гераіняй і бліскучымі дыялогамі. Чатыры зорачкі з пяці.
Чатырнаццацігадовая Мэці Рос, бацька якой загінуў ад кулі нягодніка, наймае прыстава адправіцца на лавіць злачынцу ў дзікія прэрыі. Кампанію жорсткаму прыставу складае зухаваты рэйнджар Лабеф. Але,
насуперак волі дарослых, маленькая гераіня сама прагне ўдзельнічаць у прыгодах.

Стужка братоў Коэнаў, што намінуецца на 10 «Оскараў» дый ззяе на Берлінскім фэсце, — паўтор карціны 1969 года. Але сёлетняя вынаходка — не толькі Джэф Брыджэс і
Мэт Дэйман, харызматычныя, як заўжды, але юная Гэйлі Стэйнфілд у ролі Мэці Рос. Дзяўчынка сама скакала на кані без дублёраў — нават у небяспечнай сцэне перапраўкі праз раку, сама страляла
(вучыў яе гэтаму бацька).
Дзёрзкая, авантурная, моцная — як і яе гераіня — актрыса сталася адкрыццём Галівуду. А браты Коэны здзівілі публіку кананічным жанрам — суворым, юным і настальгічным.