Дзякуй вам, людзі!
Добры дзень! Гэта Вольга Дубінка, маці Базанава Эдуарда. Вы друкавалі нашу абвестку пра збор сродкаў на лячэнне нашага сына.
Добры дзень! Гэта Вольга Дубінка, маці Базанава Эдуарда. Вы друкавалі нашу абвестку пра збор сродкаў на лячэнне нашага сына.
Гэтым разам вельмі хочацца праз вашу газету падзяліцца нашай радасцю. Дзякуючы вашай дапамозе, мы здолелі сабраць неабходную суму, і з 7 па 16 снежня адбылася нашая чарговая з сынам паездка ў
Філадэльфію ў Інстытут Глена Домана на абследаванне і карэкціроўку лячэння. Высветлілася, што мы дасягнулі выдатных вынікаў: узровень развіцця Эдзіка адпавядае 8-мі месяцам, а ў красавіку было толькі
4. Ёсць зрухі па зроку, разуменню, моўнаму развіццю. Натхнёныя гэтымі вынікамі, па вяртанні мы пачынаем займацца па новай, яшчэ больш інтэнсіўнай праграме. Аднак без дапамогі добрых неабыякавых
людзей у нашага сына ніколі б не было такога ўнікальнага шанца лячыцца ў адзіным месцы ў свеце, дзе ўмеюць здзяйсняць цуды з дзецьмі, хворымі ДЦП! Дзякуй вам вялікі, нізкі паклон і сардэчныя
віншаванні з Новым годам і Раством!
З павагаю, Вольга, Павел і маленькі Эдуард