Дзяніс Марціновіч: З такімі заробкамі складана казаць пра сур'ёзнае развіццё культуры
Тэатральны крытык, журналіст Дзяніс Марціновіч разважае пра сітуацыю, што сёння склалася ў беларускім тэатры.
![Фота: kupalauski.by Фота: kupalauski.by](/img/v1/images/photo_2021_12_04_17_53_06.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: kupalauski.by
"Беларуская культура, беларускі тэатр у прыватнасці, вярнуліся да стану 2000-х гадоў, калі існавалі дзяржаўныя тэатры і нейкія антрэпрызы. За 10 гадоў узнікла сістэма альтэрнатыўных тэатраў, якая зараз практычна знікла", — піша by_culture.
Таксама крытык звяртае ўвагу на фінансаванне культуры ў Беларусі: паводле газеты "Культура", у 2006 годзе заробак у сферы культуры складаў 80 % ад сярэдняга па краіне, у 2020 — 50 %.
"Насамрэч пасля такіх лічбаў цяжка нешта аналізаваць, з такімі заробкамі складана казаць пра сур'ёзнае развіццё культуры", — заключае Дзяніс Марціновіч у каментары для Deutsche Welle.