Джон Сноў і адзічэлая Ігрыт далі аб'яву ў газеце. Яны пабяруцца шлюбам!

Брытанскія акцёры Кіт Харынгтан і Роўз Лэслі, якія сыгралі ў серыяле «Гульня тронаў» Джона Сноў і адзічэлую Ігрыт, пабяруцца шлюбам. Пара паведаміла пра заручыны ў лонданскай газеце The Times.

game03082014_1.jpg

«Містэр К. К. Харынгтан і міс Р. Е. Лэслі. Аб'яўлена змовіны паміж Кітам, малодшым сынам Дэвіда і Дебары Харынгтан з Вустэршір, і Роўз, сярэдняй дачкой Себасціана і Кэндзі Леслі з Абердыншыра», — гаворыцца ў аб'яве, якая размешчана ў раздзеле «Маючыя адбыцца шлюбы».


Таблоід The ​​Sun паведаміў, што ананімная крыніца, блізкая да пары, пацвердзіла заручыны. Паводле яе слоў, Харынгтан даўно збіраўся ажаніцца з Леслі, але хацеў, каб спачатку яны набылі дом і атабарыліся ў ім.
Акцёры пазнаёміліся на здымках «Гульні тронаў», яны сустракаюцца з 2012 года. У «Гульні тронаў» Харынгтан і Лэслі гралі пару.
Паводле meduza.io